творы:язэп-пушча:язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Раніцу шчэбет пільнуе ...
Раніцу шчэбет пільнуе
у лісці жоўта-зялёным.
Туліцца жнівень пад пуняй
з ношкай аўсянай саломы.
Сонца бліскучым пласконнем
іскры ў тумане губляе.
Ветры — пужлівыя коні
рвуцца ў мурожныя далі.
У зараслях пудзяцца песні:
выбрыкаваць хочуць —
паверце.
Вёска рыпамі весніц
цешыць сялянскае сэрца.
Сівер расой ахрысціў
поплавы ў сіні шырокай.
Песціцца сонца ў трысці,
цалуючы ветразь у шчокі.
Раніцу шчэбет пільнуе
у лісці жоўта-зялёным.
Туліцца жнівень пад пуняй
з ношкай аўсянай саломы.
Падобныя старонкі
- раніцою
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца
- вясновая-раніца
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
- якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1