творы:язэп-пушча:язэп-пушча-раніца
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Раніца
У сутонні п’яніцай
хістаецца пад плотам цень.
Умыўшыся яркай раніцай,
на сіні выган
выганяе
сонца пасвіць дзень.
Плаксівую смугу
памялом
змяло,
і промень сонца па шляху
пабег ў сутулае сяло.
3 сявянькай працы на плячох
ратай спаткаў яго:
уцеха хлынула з вачэй
і гойснула у сінь бягом.
Падшывалец-вецер
лапоча песняй у лістве:
разбіўся мутны вечар
аб сонца ў сіняве!
Падобныя старонкі
- раніцою
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца
- якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
- вясновая-раніца
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1