творы:язэп-пушча:язэп-пушча-на-возеры
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — На возеры
На возеры вечар зялёны
Пад сонцам ідзе залатым;
Таполі, і ліпы, і клёны
У парку шумяць маладым.
На возеры лодкі-маторкі
I вёсел вясёлы усплёс;
Ўсміхнуліся першыя зоркі,
I вечар расінкі растрос.
А месяц рассыпаўся срэбрам
I свеціць з блакітнай гары;
На выспах — бярозкі, і вербы,
I песні вячэрняй зары.
Тут вербы схіляюцца нізка,
Калі ім паклоніцца госць.
Спявае на возеры Мінскім
Мая і твая маладосць.
1959
Падобныя старонкі
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
- язэп-пушча/язэп-пушча-прабач-мой-дружа-мой-чытач
- язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
- язэп-пушча
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1