Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-мора

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Мора

З узнятаю рукой да сонца
Я на скале марской стаю.
Люблю цябе я шчыра, моцна,
Як песню першую сваю.

Не ведаюць плыўцы пакоры,
Калі ідуць у смелы рэйд.
Люблю бязмежныя прасторы,
Адвечны гул тваіх легенд.

Ўздымаюцца валы высока
I хочуць падхапіць мяне.
Расправіў крылы вольны сокал
Са мной на сонечнай скале.

1955 г.

Падобныя старонкі

  • язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
  • язэп-пушча
  • язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-мора.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki