Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-каплі-вады

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Каплі вады

Пякаюць каплі вады, –
ў срэбрамёце іх смех.
На іх дзень малады
кулакі
скамячыць не пасмеў.

Ён госцем вясёлым прысеў
і ўмывае свой твар.
Нікне ўсё пакрысе
і ўсё ахутвае твань.

Яны-ж моўчкі крышталяць кругі, –
іх у гэтым уцеха уся.
Кожны з нас заўтра другі…
Будзем блукацца там-сям.

Бо ніяк, аніяк
немагчыма жыццю дагадзіць.
Не адзін перад ім ужо змяк –
хоць і хацеў
схапіць выбрык гадзін.

Падобныя старонкі

  • язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры
  • язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
  • язэп-пушча
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-каплі-вады.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki