Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-зоська-і-антосік

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Зоська і Антосік

Вышывае шоўкам Зоська
Браціку свайму Антоську
На сарочцы каласкі
I між імі – васількі.

Каласкі жаўцеюць, спеюць,
Васількі ўсё больш сінеюць.
Як жывыя каласкі,
I смяюцца васількі.

Хвалі ходзяць, як на ніве,
I блакіт плыве над імі.
Пад блакітам – каласкі
I між імі – васількі.

I праменьчык зіхатлівы,
Як струменьчык мігатлівы,
Поіць сонцам каласкі,
I смяюцца васількі.

I Антоську ў той сарочцы
Не пазнаюць, пэўна, хлопцы:
На сарочцы – каласкі
I між імі – васількі.

Падобныя старонкі

  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
  • язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры
  • язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
  • язэп-пушча
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-зоська-і-антосік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki