Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-вясна

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Вясна

Прыбег прамень, ад сонца ясны веснік,
I абвясціў людзям: вясна ідзе!
Выходжу я сустрэць красуню песняй
I прывітаць той песняю людзей.

Не першы раз выходжу на спатканне,
I гэтак верыць хочацца вясне.
Ў грудзях жыве вялікае каханне,
Ў якім прызнацца ўсё ніяк не смеў.

Кахаю моцна, горача, праўдзіва
I песню запяваю ля крыніц,
Хай вецер веснавы над ёй шуміць.

Красуй, вясна, як і мая Радзіма!
Вясёлкаю стаіш ты уваччу, –
З табой і для цябе я жыць хачу.

1957 г.

Падобныя старонкі

  • вянок-санетаў
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
  • санет
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-вясна.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki