творы:язэп-пушча:язэп-пушча-вечна
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Вечна...
Пуста,
змрок прылёг пад кустам.
Сонца ўсходзіць паміж гор
і спіну залоціць зверху.
Усё ж не веру,
ой, не веру,
што мажорам
граюць на жалейцы,
што мажор
у прасторы льецца.
Адлятае ў вырай жораў…
Ну, няхай,
няхай
і гэтак.
Ой, шумі вясною, гай,
Ў перазвоне кветак!
Я сягоння босы,
я хаваю ў жменю стыд.
Ой вы, сосны,
мае сосны,
сосны,
песенны запал астыў!
На грудзёх жыцця
апаўшыя лісты.
Падобныя старонкі
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
- язэп-пушча
- язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
- язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-вечна.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1