Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ядвігін-ш:ядвігін-ш-з-бальнічнага-жыцця

Ядвігін Ш. — З бальнічнага жыцця

«Нумар семнаццаты» — так называюць чалавека, які канае на бальнічным ложку. Начны служачы нават вылаяўся, калі яго разбудзілі з той прычыны, што хворы памірае: «Вось выбраўся! Супакою чалавеку не даюць!» А тыя з хворых, што былі на выздараўленні, паджартоўвалі: «Проціў ночы выбраўся, нябось, якраз трапіць да Абрагама на піва». I ніводнага слова спачування, увагі. Крыху надгарэўшая свечка — увесь знак, уся нядоўгая памятка, што на свеце не стала аднаго чалавека. Жорсткае, бязлітаснае жыццё заўчасна кінула чалавека ў абдымкі смерці. Гэта ж жыццёвая жорсткасць зрабіла людзей абыякавымі, раўнадушнымі да чужой трагедыі.

Апавяданне «З бальнічнага жыцця» (1909) з'яўляецца адным з лепшых рэалістычных твораў Ядвігіна Ш. Тут пісьменнік выяўляе майстэрства псіхалагічнага аналізу. Чытач знаёміцца з героем, калі той у непрытомнасці ляжыць на бальнічным ложку. Увесь трагізм становішча гэтага чалавека, прыгнечанасць яго псіхічнага стану адчуваюцца вельмі выразна. Апавяданне будуецца на яркім драматызме знешніх сюжэтных сітуацый, а чалавечыя настроі, адчуванні застаюцца недзе ў падтэксце.

Падобныя старонкі

творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-з-бальнічнага-жыцця.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki