Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ядвігін-ш:ядвігін-ш-васількі

Ядвігін Ш. — Васількі

Васількі закрасавалі… Не, не закрасавалі!
Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. Не закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? Не ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце… неба, як васількі… як васількі, вочкі… міганулі васількі і… счэзлі!..
У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі…
А калі паблекнуць васількі, паблекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб, – тады толькі ўспомніш, што гэта – ад васількоў, ад іх красы, бо… адкрасавалі васількі…

Падобныя старонкі

творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-васількі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki