творы:юрась-свірка:юрась-свірка-яблык
Гэта старая версія дакумента!
Юрась Свірка — Яблык
Паклікала маці
дачушку Ірынку.
Разрэзала яблык
на дзве палавінкі.
А быў ён салодкі,
ружовы, крамяны.
І з’ела дзяўчынка
той яблык духмяны.
– А колькі ж, дачушка,
ранетаў ты з’ела?
Адну палавінку
ці яблычак цэлы? –
Матуля цярпліва
чакае адказу.
Дачушка задач
не рашала ні разу.
І так адказала
малая Ірынка:
– Не яблык я з’ела,
а дзве палавінкі.
Падобныя старонкі
- саджанцы
- яблычнае-зярнятка
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яблык.1755963908.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin