Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-яблык

Юрась Свірка — Яблык

Паклікала маці
дачушку Ірынку.
Разрэзала яблык
на дзве палавінкі.

А быў ён салодкі,
ружовы, крамяны.
І з’ела дзяўчынка
той яблык духмяны.

– А колькі ж, дачушка,
ранетаў ты з’ела?
Адну палавінку
ці яблычак цэлы? –

Матуля цярпліва
чакае адказу.
Дачушка задач
не рашала ні разу.

І так адказала
малая Ірынка:
– Не яблык я з’ела,
а дзве палавінкі.

Падобныя старонкі

творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яблык.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki