Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-шчасце

Гэта старая версія дакумента!


Юрась Свірка — Шчасце

Пра шчасце ў дзяўчынкі спыталі.
Дзе шчасце, спыталі ў яе.
А шчасце – блакітная далеч.
А шчасце – што птушка пяе.

А шчасце – пабегчы сцяжынкай,
дзе сінню цвітуць васількі;
лічыць на далонях дажджынкі
і плесці над рэчкай вянкі.

А шчасце – з сябрамі на ўроку
адказ у задачы знайсці.
Дадому паспешлівым крокам
да роднай матулі ісці.

А шчасце – плыць ціха на лодцы
сярод беласнежных лілей.
А шчасце – у роднай старонцы,
якая за ўсё даражэй.

Падобныя старонкі

  • проста-радасць
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-шчасце
  • шчасце
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-шчасце-не-ў-золаце
  • максім-танк/максім-танк-шчасце
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-шчасце.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki