Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-шчасце

Юрась Свірка — Шчасце

Пра шчасце ў дзяўчынкі спыталі.
Дзе шчасце, спыталі ў яе.
А шчасце – блакітная далеч.
А шчасце – што птушка пяе.

А шчасце – пабегчы сцяжынкай,
дзе сінню цвітуць васількі;
лічыць на далонях дажджынкі
і плесці над рэчкай вянкі.

А шчасце – з сябрамі на ўроку
адказ у задачы знайсці.
Дадому паспешлівым крокам
да роднай матулі ісці.

А шчасце – плыць ціха на лодцы
сярод беласнежных лілей.
А шчасце – у роднай старонцы,
якая за ўсё даражэй.

Падобныя старонкі

творы/юрась-свірка/юрась-свірка-шчасце.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki