Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-ціхая-паэзія

Гэта старая версія дакумента!


Юрась Свірка — Ціхая паэзія

Люблю я ціхую паэзію,
Дзе не крычаць і не шумяць.
Удумліва, а не гарэзліва
Душу умее высвятляць.

Люблю я ціхую… Разважліва
Яна вядзе душэўны лад.
І слова кожнае узважвае,
Як россып залатых зярнят.

І словы пачуццём яднаюцца:
Іх вывярае дзень пры дні.
Яны пакорна прачынаюцца
І не маўчаць у цішыні.

Здаецца, сам такою дыхаю,
І верна ёй хачу служыць.
Дык хто ж яе абразіў: ціхаю
Назваць таго, хто не крычыць.

Падобныя старонкі

  • юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок
  • юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
  • юрась-свірка/юрась-свірка-свята
  • юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
  • юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ціхая-паэзія.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki