творы:юрась-свірка:юрась-свірка-сняжок
Гэта старая версія дакумента!
Юрась Свірка — Сняжок
Ён першы раз убачыў снег.
Не знае, што такое.
Ад радасці пабег, пабег.
Гуляе сам з сабою.
Сабачка то ўпадзе на бок,
То пад кусты залезе.
І сам, як беленькі клубок,
Качаецца па снезе.
– Сняжок, сюды! Пушок, сюды!
Сняжок нібы не чуе.
Бяжыць малы абы-куды,
Сляды свае нітуе.
І раптам ён на рукі – скок!
Ледзь мне не скінуў шапку.
– Пагрэйся, беленькі Сняжок,
Пагрэй хоць крышку лапкі.
Калючы шчыплецца мароз.
Сняжка пад курткай грэю.
Там толькі вочкі, толькі нос
Як гузічкі, чарнеюць.
Падобныя старонкі
- юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
- юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
- юрась-свірка/юрась-свірка-свята
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
- юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-сняжок.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1