творы:юрась-свірка:юрась-свірка-разбудзіла-мішку-шышка
Гэта старая версія дакумента!
Юрась Свірка — Разбудзіла Мішку шышка
Мішка летняю часінай
спаў салодка пад ялінай.
Мішку сніліся маліны
і мядовы гуд пчаліны.
Тут з яліны ўпала шышка,
разбудзіла шышка Мішку.
Мішка з моху ўраз падняўся
і ў маліннік паківаўся.
Падобныя старонкі
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
- юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
- юрась-свірка/юрась-свірка-свята
- юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок
- юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-разбудзіла-мішку-шышка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1