Юрась Свірка — Разбудзіла Мішку шышка

Мішка летняю часінай
спаў салодка пад ялінай.
Мішку сніліся маліны
і мядовы гуд пчаліны.

Тут з яліны ўпала шышка,
разбудзіла шышка Мішку.
Мішка з моху ўраз падняўся
і ў маліннік паківаўся.

Падобныя старонкі