творы:юрась-свірка:юрась-свірка-не-рашаецца-задача
Гэта старая версія дакумента!
Юрась Свірка — Не рашаецца задача
– У талерцы, глянь, якія
слівы, сокам наліўныя! –
так дачушцы бацька кажа. –
Палічы ўсе слівы, Глаша.
Адлічыла восем Дашы,
Дзімку – пяць, чатыры – Сашу,
шэсць – Міколку, Галі – тры
і сем сліў – сваёй сястры.
Раздзяліла, як умела,
і талерка апусцела.
А ўсіх сліў злічыць не можа.
Хто ёй, дзеці, дапаможа?
Падобныя старонкі
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
- юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок
- юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
- юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
- юрась-свірка/юрась-свірка-свята
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-не-рашаецца-задача.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1