Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юрась-свірка:юрась-свірка-мама-спіць

Гэта старая версія дакумента!


Юрась Свірка — Мама спіць...

Мама спіць.
У хаце ціха-ціха.
І за вокнамі таксама цішыня.
Мусіць, перастаў і вецер дыхаць,
Правады над дахам не звіняць.
Месяц вішняку нарэзаў вязку,
Доўга рэзаў, вышчарбіў лязо.
Мама спіць.
І з ёй заснулі казкі,
Пераказаныя тысячу разоў.
Я не знаю,
Што ёй будзе сніцца –
Можа, ніва, ранняя вясна,
Можа, пад ракітаю крыніца?
Толькі б не апошняя вайна…
Мама спіць.
Спі, мама, дыхай лёгка.

Падобныя старонкі

  • юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
  • юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок
  • юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
  • юрась-свірка/юрась-свірка-свята
  • юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-мама-спіць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki