творы:юрась-свірка:юрась-свірка-люты
Гэта старая версія дакумента!
Юрась Свірка — Люты
Куды ні глянеш – снег і снег,
ад сонца ён іскрыцца.
Тут бачна: заяц полем бег,
а там, дзе гай, – лісіца.
Хаця і блізка ўжо вясна,
але лютуе люты.
Пад снегам рэчка не відна,
і льдом яна закута.
Ужо нядоўга ледзянець
бярозкам на марозе.
Прачнуўся і сапе мядзведзь
у сцішанай бярлозе.
Лес зацярушаны сняжком,
яліны, як папахі.
Сад заінелы за акном,
пад белай коўдрай дахі.
Падобныя старонкі
- юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
- юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
- юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок
- юрась-свірка/юрась-свірка-свята
- юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці
творы/юрась-свірка/юрась-свірка-люты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1