Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эліза-ажэшка:эліза-ажэшка-дзюрдзі

Эліза Ажэшка — Дзюрдзі

Цэнтральная праблема ў аповесці «Дзюрдзі» (1885) – злачынства і пакаранне. Твор пачынаецца пралогам-судом і заканчваецца эпілогам-судом над чатырма братамі па прозвішчы Дзюрдзі, што забілі «вядзьмарку» – кавалёву жонку Пятрусю. Добрая і спагадлівая да ўсіх, шчаслівая ў замужжы, маладая жанчына стала ахвярай народных забабонаў і цемрашальства.
Эліза Ажэшка даследуе народную драму, паказвае, як фаталізм, немагчымасць растлумачыць жыццёвыя з’явы, містычныя супадзенні прывялі звычайных працавітых сялян да стыхійнага забойства ні ў чым непавіннага чалавека.
Каровы мала даюць малака не таму, што малако забірае ведзьма, а таму, што няма травы на папасе; Клеменс Дзюрдзя захварэў не таму, што выпіў прываротнага зелля, а таму што прастудзіўся; сяляне не могуць знайсці дарогу дадому не таму, што дарогу зблытала ведзьма, а таму што п’яныя і вялікая завіруха і г. д. У кожнага з Дзюрдзяў свая прычына злосці на Пятрусю: Пётра не можа дараваць нібыта выкліканую яе вядзьмарствам хваробу сына; стрыечны брат Сцяпан закаханы ў яе, нешчаслівы з жонкай, лічыць, што Пятруся яго прычаравала; п’яніцу Сымону жанчына не пазычыла грошай, якіх не мела.

Падобныя старонкі

творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-дзюрдзі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki