творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Валасевіч — Сонца і Певень
Здарылася, што Певень раніцу праспаў.
І Пеўня дужа абурыла,
Што Сонейка ўзышло над небасхілам.
«Як так! Яшчэ каманды я свяцілу не падаў,
А ўжо яно ўзнялося над зямлёю?
Ды што гэта такое?!»
І Певень грозна закрычаў:
– Адставіць! Не дазволю!
Ого-го-го! – загагатаў Гусак,–
Над Сонцам захацеў мець волю?
Ну і пацешыў нас, дзівак…
Хоць з выгляду ты генерал брыгадны,
Ды Сонейка табе не падуладна.
Як цемрашалы ні крычаць,
А Сонца рух ім не стрымаць!
Яно ідзе з Усходу –
Нясе святло, жыццё, свабоду!
І сілы цёмныя прад ім дрыжаць…
Падобныя старонкі
- сонца-не-стаіць-на-месцы
- гімн-жыццю
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень.1755963907.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin