творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-сама
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Валасевіч — Сама
Вавёрачка арэшак ухапіла,
І так і сяк яго на зуб бярэ,
Але ці не хапае сілы,
Ці дужа цвёрды той арэх,
Ды ён не паддаецца…
– Давай сюды! –
Матуля весела смяецца. –
Малая ты яшчэ, дапамагу,
Бо кволенькія зубкі…
– Не дам! – Вавёрачка надзьмула губкі. –
Сама я раскусіць змагу!
І што б вы думалі?
Хапіла сілы,
Хоць не адразу… Ды сама
Арэшак раскусіла!
Падобныя старонкі
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сама.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1