Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-пчолы-і-труцень

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Пчолы і Труцень

На пасецы ў вуллі завёўся Труцень,

хцівы,

Шукальнік лёгкае спажывы.
Мядок ён не збіраў, а мёдам

харчаваўся,

Так атлусцеў, так ён разгадаваўся,
Што на яго аж страх глядзець:
Не Труцень, а Мядзведзь…
Адным ён толькі і займаўся:
Як Пчолы з поля прынясуць узятак,
Ён тут як тут, раскрыўшы прагны

рот,

І смокча свежы мёд
Заўзята.
Тут Пчолы бачаць – справы дрэнь:
Працуеш цэлы дзень,
Гаруеш, дбаеш
І дулю на талерцы маеш.
Гнаць Трутня гэтага ў каршэнь!
І Пчолы на яго рашуча наляцелі,
Аж мэтлахі ад Трутня паляцелі
З вулля на дол.

Калі завёўся труцень у арцелі –
Бярыце прыклад з пчол!

Падобныя старонкі

  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-мы-мёд-і-пчала
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-пчала
  • артур-вольскі/артур-вольскі-пчала
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала-і-авадзень
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-пчолы-і-труцень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki