Эдуард Валасевіч — Пчолы і Труцень

На пасецы ў вуллі завёўся Труцень,

хцівы,

Шукальнік лёгкае спажывы.
Мядок ён не збіраў, а мёдам

харчаваўся,

Так атлусцеў, так ён разгадаваўся,
Што на яго аж страх глядзець:
Не Труцень, а Мядзведзь…
Адным ён толькі і займаўся:
Як Пчолы з поля прынясуць узятак,
Ён тут як тут, раскрыўшы прагны

рот,

І смокча свежы мёд
Заўзята.
Тут Пчолы бачаць – справы дрэнь:
Працуеш цэлы дзень,
Гаруеш, дбаеш
І дулю на талерцы маеш.
Гнаць Трутня гэтага ў каршэнь!
І Пчолы на яго рашуча наляцелі,
Аж мэтлахі ад Трутня паляцелі
З вулля на дол.

Калі завёўся труцень у арцелі –
Бярыце прыклад з пчол!

Падобныя старонкі