Не шукайце шчасця на чужыне,
Дзесьці за марамі, за гарамі,
Бо туга па дарагой Айчыне
Будзе крочыць след у след за вамі.
Не цурайцеся і роднай мовы,
Што з калыскі навучала маці.
Як для дрэва корань, так і слова
Сілу, годнасць не дае нам страціць.
Продкамі не грэбуйце ніколі,
Бо яны жыццём сваім, крывёю
Здабывалі і зямлю і волю.
І вітайце племя маладое –
Пачалі бацькі, завершаць дзеці
Будаваць свет новы на планеце!