Максіма Багдановіча магіла…
Стаю суцішаны ад болю і тугі,
Паэта вобраз ажывае дарагі,
Дыханне вее Беларусі мілай!
І пошум ціхі нівы залацістай,
І ценькі перазвон блакітных васількоў,
Задумны гоман панаднёманскіх бароў –
Гучаць харалам вечным, урачыстым!
Ён Беларусь спяваў, ён быў ёй сыпам,
Сваю любоў і песні ёй пакінуў.
І гімн удзячная зямля яму пяе!
…Паэт, згараючы, ўсё людзям аддае,
Сваёй Радзіме і свайму народу,
І ў сэрцах нашых, ў думах ён заўсёды!