творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-конь-і-пень
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Валасевіч — Конь і Пень
Убачыўшы, як з возам Конь кульнуўся,
Пляшывы Пень зарагатаў:
– Га-га-га-га! На чатырох капыллях не ўстаяў…
Як аб зямлю ты мордай разануўся!
Не Конь, а недарэка…
Вось я жыву амаль паўвека,
Але ні разу, бач, не спатыкнуўся.
– Ды што ты мне, Пяньчук, бурчыш?
Як спатыкнешся ты, калі ў зямлі тырчыш…
Але якая ад цябе выгода?
Так іншы копціць неба дзень у дзень –
І ні карысці ад яго, ні шкоды,
Не памыляецца, чысцюткі ён заўсёды,
Ну, не раўнуючы, – пляшывы пень…
Падобныя старонкі
- максім-танк/максім-танк-конь-і-леў
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ганарысты-конь
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-конь
- кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-саманадзейны-конь
- лясная-табурэтка
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-конь-і-пень.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1