Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-конь-і-пень

Эдуард Валасевіч — Конь і Пень

Убачыўшы, як з возам Конь кульнуўся,
Пляшывы Пень зарагатаў:
– Га-га-га-га! На чатырох капыллях не ўстаяў…
Як аб зямлю ты мордай разануўся!
Не Конь, а недарэка…
Вось я жыву амаль паўвека,
Але ні разу, бач, не спатыкнуўся.
– Ды што ты мне, Пяньчук, бурчыш?
Як спатыкнешся ты, калі ў зямлі тырчыш…
Але якая ад цябе выгода?

Так іншы копціць неба дзень у дзень –
І ні карысці ад яго, ні шкоды,
Не памыляецца, чысцюткі ён заўсёды,
Ну, не раўнуючы, – пляшывы пень…

Падобныя старонкі

творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-конь-і-пень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki