творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-камар-званар
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Валасевіч — Камар-званар
У лесе, ля балота, жыў Камар…
Ад іншых знешне ён не вызначаўся:
Меў крылы і насаты твар,
Ад сонца ў лазнякі хаваўся.
Ды вось бяда – быў несусветны ён званар!
Якую плётку ні пачуе –
Раструбіць, параззвоніць на ўвесь край…
Ну хоць ты вушы затыкай!..
Пакуль яго хто курадымам не ўтаймуе.
Сябры, калі спаткаеце ў школе плеткара,
Напомніце яму пра Камара.
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-барадаты-камар
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-камар-званар.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1