Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-зязюльчын-сынок

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Зязюльчын сынок

Малінаўцы Зязюля яйка падлажыла
І паляцела ў белы свет –
Яе прастыў і след:
Дзяцей яна ніколі не расціла.
Малінаўкі ж ад рання да начы,
Як толькі вывелі маленькіх птушанятак,
Не могуць і хвілінкі адпачыць,
Лічынкі носяць, машкару, зярняты –
Патрэбна ж ненажэру пракарміць.
А ён адно крычыць:
– Галодны я! Галодны!
«Ну і дзіцё! – карміліца ўздыхае, –
Ніяк валляк свой не напхае.
Ды гэта ж прыкра і неверагодна!..»
…А выхаванец, як падрос,
«Братоў малочных» выкінуў з дупла,
Каб аднаму быць ля стала.
Паскардзіліся птахі на свой лёс,
Пагаравалі, але ўцешыліся тым,
Што хоць адзін сынок у іх застаўся:
Мо ў старасці апорай будзе ім?
Такі ж дзыбаты і гарласты ён удаўся.
Былі ж дарэмнымі іх спадзяванні:
Калі «сыночак» апярыўся,
Ён ад кармільцаў «фі-і-ць!» і… скрыўся.
І дзякуй не сказаў на развітанне.

Я ведаў аднаго Зязюльчына сынка,
Што не паслаў бацькам і пятака…

Падобныя старонкі

  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-у-калыханку-сыну
  • зязюльчыны-слёзы
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сынок-маленькі
  • нахабная-зязюля
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-сынок-і-маці
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-зязюльчын-сынок.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki