творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-загар
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Валасевіч — Загар
І праўду кажуць: добрага патроху.
Перастараешся – і справа дрэнь…
Прыспічыла Цімоху
На сонцы смажыцца ўвесь дзень.
Памлець, пагрэцца любата такая,
Здаецца б, тут да вечара заснуў,
То левы бок ён падпякае,
То выцягнецца на спіну.
– Кашулю нацягні, схавайся ў цянёк,
А то ў бальніцу трапіш, галубок! –
Добразычліва хтось засцерагае, –
Благія з сонцам жарты…
Цімох і ўвагі не звяртае!
Маўляў: «Нікога слухаць мне не варта…»
Пот коціцца з Цімоха градам,
Ужо не ўзяцца за плячук,
Ну, а хлапчук
Бязмежна рады:
– Вось загару, што чорны жук!
Хварэў Цімошка тыдзепь
цэлы,
Пакуль загар зрабіўся белым…
Падобныя старонкі
- васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу
- якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца
- гімн-жыццю
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік
- сонца-не-стаіць-на-месцы
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-загар.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1