Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-глушэц-і-верабей

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Глушэц і Верабей

Няшчасце здарылася ў Вераб’я…
Ён да Глушца з бядою:
– Дапамажы! Ты, кажуць, птах з душою…
Век буду ўдзячны я!
Гняздо маё.
Растрэсла навальніца,
І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, –
Чырыкаў Верабей пра горачка сваё.
Ну, а Глушэц ківаў маўкліва дзюбай,
Маўляў: «Спакойны будзь, падсобім, любы!»
Прыйшла,
І адышла,
І зноў прыйшла вясна,
А ад Глушца – ні слыху
І ні дыху!
І што чакаць? Глухі ён, бы сцяна.

Скажу вам – абы ціха, –
Надоечы хадзіў у гарсавет,
З натуры змаляваў Глушца партрэт.

Падобныя старонкі

творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-глушэц-і-верабей.1755963906.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki