Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-бульдозер-і-валун

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Бульдозер і Валун

На грунтавой дарозе колькі год
Ляжаў Валун, прыносячы нямала перашкод.
Як ён папаў туды – ці варта разбірацца?..
Паспеў ён мохам абрасці,
Перашкаджаў і ехаць, і ісці,
А да таго ж пачаў і зазнавацца:
– Дзе валуны вы бачылі такія?
Са мною лічацца! Мяне баяцца…
Перада мной павінны прыпыняцца
Не толькі жвавыя машыны легкавыя,
А нават грузавыя!..
…У гэты час па грунтавой дарозе,
Ракочучы, ішоў Бульдозер
І той Валун спіхнуў з дарогі пад адхон,
Каб шлях быў для машын, каб быў разгон!

Усё, што стрымлівае наш наперад крок,
Адкінем, як валун, убок!

Падобныя старонкі

  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
  • аб-чым-маўчаць-камяні
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан
  • анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-музей-валуноў
  • следавікі
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-бульдозер-і-валун.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki