творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-бульдозер-і-валун
Эдуард Валасевіч — Бульдозер і Валун
На грунтавой дарозе колькі год
Ляжаў Валун, прыносячы нямала перашкод.
Як ён папаў туды – ці варта разбірацца?..
Паспеў ён мохам абрасці,
Перашкаджаў і ехаць, і ісці,
А да таго ж пачаў і зазнавацца:
– Дзе валуны вы бачылі такія?
Са мною лічацца! Мяне баяцца…
Перада мной павінны прыпыняцца
Не толькі жвавыя машыны легкавыя,
А нават грузавыя!..
…У гэты час па грунтавой дарозе,
Ракочучы, ішоў Бульдозер
І той Валун спіхнуў з дарогі пад адхон,
Каб шлях быў для машын, каб быў разгон!
Усё, што стрымлівае наш наперад крок,
Адкінем, як валун, убок!
Падобныя старонкі
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-бульдозер-і-валун.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin