творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-ёсць-памяць-генаў-памяць-р
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Акулін — Ёсць памяць генаў, памяць роду...
Ёсць памяць генаў, памяць роду –
У нашых душах дзівасілам
Жыве з пары, калі прырода
Нас гэтым дарам надзяліла.
I я адчуў сягоння крэўна
Сябе лістком на кроне дрэва.
Хоць голле аж трымціць ад ветру,
Ды страх малы – карэнне ў нетрах.
А прыйдзе восень – лісцік згіне.
Ды не засохне роду дрэва…
Як колісь ува мне – у сыне
Вясной прачнецца памяць генаў!
Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.
Падобныя старонкі
- у-нашай-памяці-вечнасць
- што-запомніцца-і-што-захаваецца
- хвіліна-памяці
- анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-бунт-у-каралеўстве-вінда
- памяць
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-ёсць-памяць-генаў-памяць-р.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1