Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-ёсць-памяць-генаў-памяць-р

Эдуард Акулін — Ёсць памяць генаў, памяць роду...

Ёсць памяць генаў, памяць роду –
У нашых душах дзівасілам
Жыве з пары, калі прырода
Нас гэтым дарам надзяліла.

I я адчуў сягоння крэўна
Сябе лістком на кроне дрэва.
Хоць голле аж трымціць ад ветру,
Ды страх малы – карэнне ў нетрах.

А прыйдзе восень – лісцік згіне.
Ды не засохне роду дрэва…
Як колісь ува мне – у сыне
Вясной прачнецца памяць генаў!


Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-ёсць-памяць-генаў-памяць-р.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki