Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-чарнобыльскі-анёл

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Акулін — Чарнобыльскі анёл

З авансцэны вясновага рання
між аблокаў туманных куліс
у пражэктарным сонечным ззянні
ён крыху тэатральна узнік.

Ён маўчаў і глядзеў мне у вочы,
ён прарочыў нязжыты мой лёс.
Я з магілы глыбокае ночы
пад паглядам яго уваскрос.

I на хвалю ступіў асцярожна,
і за ім да нябёсаў наўпрост
брукаванкай астыглаю Сожа
ціха рушыў, амаль як Хрыстос…



Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
  • іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-чарнобыльскі-анёл.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki