Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-ронда

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Акулін — Ронда

Да рук гарачых ліпне гліна,
здаецца, пальцы сочаць кроў…
А ён нагою зноў і зноў
ганяе ўвішны круг няўпынна.
І вырастае прыгажосць
у таямніцы рухаў-чараў,
нібы вяртае маладосць
майстэрства боскага ўладар –
Ганчар.
Напэўна, так калісьці Творца
на адзіноце сярод хмар,
натхнёны духам сваёй моцы,
ствараў Адама – сына мар,
не склаўшы рук да самай ночы,
як той Ганчар.

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/алесь-салавей-рандо
  • казімір-камейша/казімір-камейша-ганчары
  • рандо
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-рандо
  • шчаслівая-раніца
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-ронда.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki