творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-радзіміч
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Акулін — Радзіміч
Я вольны адвеку
на слова і звычай,
бо родам з Радзімы,
мой прадзед – Радзіміч…
Як бераг над Сожам
акрые туман,
прабрацца мы зможам
у стан зарачан.
Чужацкія воі
не ўсе з палахліўцаў,
ды кінулі вокліч:
«Прынёс чорт радзімцаў!»
Я вольны адвеку
на слова і звычай,
бо родам з Радзімы,
мой прадзед – Радзіміч!
Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.
Падобныя старонкі
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
- ганарымся-бацькаўшчынай
- скарбы-нашай-радзімы
- алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-радзіміч.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1