творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-радзіміч
Эдуард Акулін — Радзіміч
Я вольны адвеку
на слова і звычай,
бо родам з Радзімы,
мой прадзед – Радзіміч…
Як бераг над Сожам
акрые туман,
прабрацца мы зможам
у стан зарачан.
Чужацкія воі
не ўсе з палахліўцаў,
ды кінулі вокліч:
«Прынёс чорт радзімцаў!»
Я вольны адвеку
на слова і звычай,
бо родам з Радзімы,
мой прадзед – Радзіміч!
Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.
Падобныя старонкі
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-радзіміч.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin