творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-канцона
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Акулін — Канцона
Там, дзе ранеты на золку
свой пачынаюць «дэсант»,
росніцай Верасень золка
мерае крокамі сад.
Ціха ступае, няспешліва
паміж падпорак з арэшніку.
Падаюць сонцы асеннія,
яснасцю поўнячы след,
мудрасцю добрага Генія
падаюць проста ў Сусвет.
Без шкадавання і роспачы,
адтэрміноўкі не просячы.
Як бы хацеў навучыцца я
мудрасці іхняй спрадвечнае,
промнямі год асвяціць сваіх
пройдзены шлях перад Вечнасцю…
Літасці ў лета не просячы,
рушыць у сад сваёй Восені.
Падобныя старонкі
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны
- канцона
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-канцона
- эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-канцона.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1