творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-жонцы
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Акулін — Жонцы
Усе нашы звадкі-спрэчкі
сплывуць, як з вадой снягі.
Не ў полымі цьмяным свечкі,
каханне — ў святле вяргінь.
Каханне — пакуль мы разам.
Каханне — дакуль жывём.
Не дзеля высокай фразы,
каб сын меў бацькоўскі дом.
Ты звадкі, прашу, і спрэчкі
забудзь, а ў душы пакінь —
не цьмяны пялёстак свечкі,
а светлы букет вяргінь.
Падобныя старонкі
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне
- эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-шлях-да-радзімы
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жонцы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1