творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-жанчына
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Акулін — Жанчына
Жанчына — сасуд без дна…
Дакладней — Сусвет сусветаў.
Сам Бог у яго віна
наліў, каб натхняць паэтаў.
Заблудзяцца ночы ў днях
у пошуках апахмелкі…
Жанчына — сасуд без дна
для тых, хто душой нямелкі.
Камусьці — фрагмент рабра,
узноўлены клон Адама…
А мне — акіян святла —
Каханая, Муза, Мама.
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-плача-жанчына
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-жаночая-гордасць
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жанчына
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-жанчын-прыгожых-трэба-б
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жанчына.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin