Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-жанчына

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Акулін — Жанчына

Жанчына — сасуд без дна…
Дакладней — Сусвет сусветаў.
Сам Бог у яго віна
наліў, каб натхняць паэтаў.

Заблудзяцца ночы ў днях
у пошуках апахмелкі…
Жанчына — сасуд без дна
для тых, хто душой нямелкі.

Камусьці — фрагмент рабра,
узноўлены клон Адама…
А мне — акіян святла —
Каханая, Муза, Мама.

Падобныя старонкі

  • віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-жанчына-ў-чорным-і-афга
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-плача-жанчына
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-жаночая-гордасць
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-жанчына
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-жанчын-прыгожых-трэба-б
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жанчына.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki