творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-актава
Эдуард Акулін — Актава
Калі адшугае зялёны пажар
у кронах бярозаў, асін і акацый,
калі з павуціння павыткуцца хмары
і выйдзе настаўнік нарэшце на працу,
тады лістабой аглушае папар
раскацістай хваляй асенніх авацый…
Закончаны лета гастрольны сезон.
З шуфляды пара даставаць парасон.
Падобныя старонкі
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-актава.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin