творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-акварэль
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Акулін — Акварэль
Руды сітнік. Сіні глей.
Сонца, нібы язь паджары.
Зелень раскі. Бель лілей.
Блякла-шэры колер хмары.
Восень, нібы лагапед,
вымаўленню вучыць ветра…
Топчуць лісцяў жоўты плед
качкі у чырвоных гетрах.
Крыніца: Акулін Эдуард. Крыло анёла. Вершы, акрапаэмы, – Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. – 174 с.
Падобныя старонкі
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-жонцы
- эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-акварэль.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1