творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-я-добрую-кнігу
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Я добрую кнігу...
Я добрую кнігу
Як цуда люблю.
Яна асвятляе
Людзей і зямлю.
На кожнай старонцы
Адкрыю сакрэт.
Там ветразь пад сонцам,
Таемны сусвет.
З табою, кніга добрая,
Прыйшлі ў новы век.
Ты мудрая і шчодрая,
Як добры чалавек.
З табой пачынае
Дарогу герой,
Ён прагна чытае,
Сябруе з табой.
Душою прыгожы
Расце будаўнік –
I жыць ён не можа
Без песень і кніг.
Я добрую кнігу,
Як цуда люблю.
Яна асвятляе
Людзей і зямлю!
Падобныя старонкі
- па-матывах-твора
- мініяцюрная-кніга
- кніга-на-беларусі
- кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-я-добрую-кнігу.1755963881.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin