Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-я-добрую-кнігу

Эдзі Агняцвет — Я добрую кнігу...

Я добрую кнігу
Як цуда люблю.
Яна асвятляе
Людзей і зямлю.

На кожнай старонцы
Адкрыю сакрэт.
Там ветразь пад сонцам,
Таемны сусвет.

З табою, кніга добрая,
Прыйшлі ў новы век.
Ты мудрая і шчодрая,
Як добры чалавек.

З табой пачынае
Дарогу герой,
Ён прагна чытае,
Сябруе з табой.

Душою прыгожы
Расце будаўнік –
I жыць ён не можа
Без песень і кніг.

Я добрую кнігу,
Як цуда люблю.
Яна асвятляе
Людзей і зямлю!

Падобныя старонкі

творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-я-добрую-кнігу.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki